суббота, 2 июля 2016 г.


ЦЫТАТЫ ДНЯ

Смех хораша збліжае людзей, а трапны жарт — найлепшы ўступ у сур"ёзную размову.
                                        Іван Шамякін

Калі табе цяжка, значыць ты ўздымаешся ўгору. 
Калі табе лёгка, значыць ты ляціш у прорву.
                                                                                          Генры Форд
Патрэбна заўсёды быць радасным.  
Калі радасць заканчваецца, шукай, у чым памыліўся. 
                                                                       Леў Талстой.

Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар.


Якуб Колас



Партрэтная галерэя


Уладзімір Караткевіч





Васіль Быкаў

Рыгор Іванавіч Барадулін (24 лютага, 1934 года, Верасоўка, Ушаччына, Віцебшчына)

У беларускай паэзіі Рыгор Барадулін - самабытная і арыгінальная індывідуальнасць па сіле мастацкага дару і па значнасці напісанага. У паэта свой голас, сваё бачанне свету, свой паэтычны слоўнік. Рыгор Барадулін - "кароль метафары", найбольш яркі прадстаўнік філалагічнага пакалення. Паэзія Рыгора Барадуліна даўно набыла ўніверсальны характар. Рыгор Барадулін - народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.

Па сваёй прафесіі ён адносіў сябе да літаратара. А хай сабе лёс распарадзіўся б па-іншаму, і Рыгор Барадулін меў бы іншую прафесію, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабе светаўспрымання, спосабе бачыць зявы і рэчы ён паэт.

Паэт      - ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.

Сорам у спадчыну не пераходзіць.

Божа, пашлі Беларусі ласку з тваімі вачамі.

І датуль чалавек жывы, пакуль з ім душа размаўляе.

Лёс да кожнага прыходзіць босы,
Як Хрыстос,
Каб бядзілі кожнага турботы,
Як абуць свой лёс у лапці, ў боты.
А яму не занасіць калёсы.
Боссю – каб нячутна! –
Ходзіць лёс.

Ты, нявольнік, вольны выбраць путы,
Пасталы змяніць на кірзачы.
Грукай збітым, як парог, абцасам.
Смелы і ў руцэ з кавалкам ласым,
Помні заўсягды пра лёс разуты,

Ногі босаму не адтапчы!
                                       Рыгор Барадулін. 


МАКСІМ ТАНК (Яўген Іванавіч Скурко, 17 верасня 1912 года) (Пількаўшчына, Мядзельшчына, Нарач)
Максім Танк мог напісаць пра ўсё. У яго былі вершы пра эпахальныя падзеі і жыццёвыя імгненні, замалёўкі з бясконцых падарожжаў і трапныя партрэты, лёгкія афарызмы, дасціпны гумар і вывераная філасофія. Позірк і думкі затрымліваліся то на свежым бэзавым кусце, то на журботнай постаці маладой манашкі, то на спрацаваных руках, то на пакутах сяброў-ветэранаў. У яго вершах заўсёды Жыццё. Яно ўслаўляецца, яно абараняецца і сцвярджаецца.

Радзіма… Пра што б ні пісаў паэт, у якія далечы ні сягала б яго натхненне, ён ніколі не забываўся пра дарагі яму і запаветны край. Бо ад нарачанскіх прастораў, ад роднае зямлі, бацькоўскай хаты, ад песень і казак народа і пачыналася паэтава любоў да Беларусі.
Тонкі лірык, нястомны шукальнік праўды і красы, сэнсу жыцця і чалавечага прызвання.
Яму балела сэрца за ўсё. Змучаная прырода і знявераны народ, дэвальвацыя культурных каштоўнасцяў і паўсюдная меркантыльнасць. А ён быў рамантыкам. Рамантыкам, які ў маладосці паверыў у лозунгі сацыяльнай справядлівасці і светлай будучыні. Рамантыкам, які ў старасці верыў у непераможную моц сяброўства і кахання.








АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ (85 Г. У ЛІСТАПАДЗЕ 2016 Г.)

☺ Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
☺Позна! Разышліся нервы.
Пачынаюць свае манеўры.
☺Застаецца ўсё ж не высветленым яшчэ адно пытанне: а ці падабаемся мы рыбе?
☺Усім тут аддалі хвалу. Забылі толькі пра …пчалу.
☺Людзі, не збівайцеся у статак!
          Людзі гоняцца за багаццем не дзеля таго, каб рабіць бліжнім дабро, а каб нічога не рабіць, або – што яшчэ горш – каб шкодзіць.
                                                                        Ян Баршчэўскі

Адзін бацька значыць болей, чым сто настаўнікаў.
                                                       
                                                            Д.Герберт